12 лютага ў мэтах патрыятычнага выхавання і далучэння дашкольнікаў да нацыянальнай культуры Беларусі нашы дзеці наведалі міні-музей "Скарбы мінулага".
Арганізацыя заняткаў у міні-музеі праводзілась з выкарыстаннем розных дапаможных сродкаў. Загадкі, прыказкі, прымаўкі пра экспанаты музея, расказаныя экскурсаводам, дапамаглі данесці да дзяцей матэрыял больш даступна. Дзецям дазвалялася памераць лапці, разгледзець паблізу лялек у нацыянальных касцюмах, пагуляць з посудам.
Па заканчэнні экскурсіі кожны з яго ўдзельнікаў панёс у сваім сэрцы часцінку дабра і любові да традыцый свайго народа.