Время работы:
с 7:30 до 18:00
Телефоны:
8 0232 996862

8 0232 937237
Адрес:
пер. Светлогорский, 1а
г.Гомель, 246030

Меню

Презентации "Стихи и сказки для детей на белорусском языке"
Предлагаемые презентации созданы на основе презентаций,
взятых из открытых интернет-источников

Кот у ботах Автор: Ш. Пэро
скачать / посмотреть
Муха Цакатуха Автор: К. Чукоўскі
скачать / посмотреть
Мыйдадзір Автор: К. Чукоўскі
скачать / посмотреть
 
Мышаня і аловак  Автор: У. Суцееў
скачать / посмотреть
Пра дзяўчынку Автор: С. Міхалкоў
скачать / посмотреть 
 

Вершы пра вясну і 8 Сакавіка

Янка Купала

Вясна (урывак)

Ой, вясна, ой вясна!
За душу мілей, –
З табой доля ясна,
З табой жыць весялей!

Як з’явілася ты,
Лес іначай шуміць,
Узлажыўшы лісты,
Як пан, думны стаіць.

Ты зялёнай травой
Скрыла чорну зямлю
I прызвала сабой
Усіх к працы, к жыццю.

Гоман птушак-пяюх
Льецца ў вушы твае,
На жалейцы пастух
Галасіста пяе.

Мікола Хведаровіч

Дарагое імя

Свеціць як сонца, 
Ад самай калыскі 
Вобраз любімы, 
Родны і блізкі. 
Маміна імя 
Самае лепшае, 
Маміна слова 
Найдаражэйшае. 
Мама! Матуля! - 
Чароўнае слова 
Песняй ласкавай 
Гучыць на ўсіх мовах. 

Таццяна мушынская

Ты спявай, непрыкметная птушка...

Ты спявай, непрыкметная птушка,

І вітай мой бярозавы гай,
І вітай зіхатлівае сонца,
Ты спявай, пяюха, спявай!

Мо, ты івалга, мо, берасцянка,
Спеўным гукам сваім напаі.
І гучаннем гаючым, шчаслівым
Няхай шчодра напоўняцца дні.

Калі голае зробіцца голле
І зямлю зноў атуліць мароз,
Успамінаць тваю звонкую песню
Буду з сумам, ды толькі без слёз.

Вольга Барысевіч

Кветчкі-сняжынкі

На паляне расцвілі
Кветачкі-сняжынкі.
Не паспеў і снег сысці -
Ззяюць, бы іскрынкі!
Вось пайду я сёння ў лес,
Назбіраю кветак,
Хоць яшчэ не пахне бэз
І далёка лета.


Вершы пра  Новы год i зiму

Якуб Колас . «Дзед Мароз»

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.
Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.
А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!
Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.

Максім Багдановіч. «Зімой» 

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Рыгор Барадулін. «Як звяры зіму сустракаюць»

 
Мядзведзь

На ўвесь бор,
На ўвесь бор
Гучна грукае тапор.
Гэта Мішка клышаногі
Чэша дошкі для падлогі.
Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог,
Мішка шусь у свой бярлог.
Кладучыся, пазяхне,
Зарыпяць масніцы...
Хай яму ў мядзведжым сне
Толькі лета сніцца.

Заяц 

Заяц шэры,
Заяц-зух
Да зімы пашыў кажух
Белы-белы.
Зайца ў ім
Не пазнаць цяпер зусім.
Але зайцу не сядзіцца:
Мерзнуць вушы, лапкі.
Шые заяц рукавіцы,
Шые заяц шапку.
— А да ліскі не пайду,
Каб не трапіць у бяду...

Воўк 

А ваўку-лайдаку
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
I зайцоў
Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам.
Воўк забыўся, няйначай,
Што цяпло
Вось-вось міне...
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.

Лісіца

А лісіца-ліска
Не далёка — блізка
Адшукала норку,
Пачала прыборку
Вымятае пыл хвастом.
Цёплы дом...
Хай цяпер мароз трашчыць,
Снег па лесе
Сцеле...
— Трэба зайца запрасіць
Мне на наваселле!

Павел Саковіч. «Дзед Мароз і Міхасёк» 

Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?

Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу - цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.

Хлопчык здзекаў не стрываў -
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.

Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!

Павел Саковіч. «Першы снег»

Я раніцой расплюшчыў вочы,
Спыніўшы сноў імклівы бег.
Святло чароўнай белай ночы
Разліў па хаце першы снег.

Падскочыў з ложка да фіранкі,
Багацця белага - да стрэх.
І гурбы пульхныя на ганку,
З'явіўся сябар лепшы - снег!

Цяпер штодня я з ім гуляю.
І нават ноччу часта ў сне
Будую крэпасці, знішчаю,
А ён цярплівы гэткі, снег!

Міне зіма. Вясна настане
І снег змяце з падворка прэч.
Ды не навечна ён растане -
Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч!

 

Міхась Пазнякоў. «Кружацца сняжынкі»  

Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць -
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.

Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.

А ёй - пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.

Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.

 

Ніл Гілевіч. «Зіма»  

Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя,
І лыжы, і канькі!

Яны ўжо застаяліся -
Дай волю ім хутчэй!
Вітай, раздолле белае!
Хай кроў у жылах бегае
Шпарчэй і гарачэй!

 

«Ёлачка»  (пераклад з рускай)

Ўзышла у лесе ёлачка,
       У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
       Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
       Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
       Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
       Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
       Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
       Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
       Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
       А ў санках селянін,
Пад'ехаў ён пад ёлачку
       I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
       На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
       Для дзетак прынясла

 

Алесь Ставер. «На горцы» 

Мне купiлi санкi,
Санкi-самакаты.
I пабеглi шпарка
Мы на горку з братам.
Снежныя падушкi
Беллю вабяць вока…
Мы ляцiм, бы птушкi,
Мы ляцiм далека.
Як у небе зоркi,
Снег вакол iскрыцца.
Эх, на санках з горкi
Хораша пусцiцца!
Прыбегайце ўранку
Вы да нас, да хаты.
Мы дадзiм вам санкi,
Санкi-самакаты.

 

Алесь Ставер. «Зiма» 

Сыплецца мяккi, пушысты сняжок,
Белаю коўдрай накрыўся лужок,
Лес нерухома стаiць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым iльдом.
Птушкам знайсцi зараз ежу цяжэй.
- Дзецi! Змайструем кармушкi хутчэй!
Зерне насыплем – хай птушкi дзяўбуць,
Песню ўдзячную нам прапяюць.

 

 

footer